Абласны семінар

26 студзеня 2018 года на базе ДЛГУ “Лунінецкі лясгас” адбыўся абласны семінар на тэму “Выкананне праграмы будаўніцтва і рэканструкцыі адміністрацыйных будынкаў, гаражоў за 2017 год і задачах на 2018 год”. У семінары прынялі ўдзел генеральны дырэктар Брэсцкага ДВЛГА Пракопаў А.I., нам.генеральнага дырэктара па ідэалагічнай працы Тыцык А.М., дырэктары лясгасаў і іншыя прадстаўнікі ДВЛГА.

У ходзе правядзення семінара наведалі Лобчанскае лясніцтва, Багданаўскае лясніцтва, Навасёлкаўскае лясніцтва, а таксама да семінара прымеркавалі адкрыццё новага адміністрацыйнага будынка Бастынскае лясніцтва. Права для адкрыцця было прадастаўлена старшыні Лунінецкага раённага выканаўчага камітэта Пачко А.М., генеральнаму дырэктару Брэсцкага ДВЛГА Пракопаву А.І., дырэктару лясгаса Торчык В.І.

Прызначэнне новага кіраўніка Брэсцкага ДВЛГА

16 студзеня 2018 года Міністр лясной гаспадаркі Міхаіл Амельяновіч прадставіў калектыву Брэсцкага ДВЛГА новага кіраўніка. Генеральным дырэктарам Брэсцкага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання стаў Аляксей Пракопаў, які раней працаваў дырэктарам ДЛГУ «Бягомльскі лясгас». Папярэдні кіраўнік аб’яднання Аляксандр Тыцик пераведзены на пасаду намесніка генеральнага дырэктара па ідэалагічнай працы.

Адзначым, што новы кіраўнік Брэсцкага ДВЛГА нарадзіўся ў 1969 годзе ў в. Палата Полацкага раёна Віцебскай вобласці. Cвой працоўны шлях Аляксей Пракопаў пачаў у 1992 годзе. У генеральнага дырэктара два вышэйшых адукацыі: у 1999 г. Аляксей Іванавіч скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт, ў 2012 г. – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Аляксей Пракопаў таксама узнагароджаны медалём “За працоўныя заслугі”.

Прызначаючы кіраўніка, Міхаіл Амельяновіч падзякаваў Аляксандру Тыцика за шматгадовую плённую працу і пажадаў новаму генеральнаму дырэктару Брэсцкага ДВЛГА поспехаў у далейшай працы.
Михаил Амельянович поблагодарил Александра Тыцика
Прэс-служба Мінлясгаса
Фота Брэсцкага ДВЛГА

Нарада з ідэалагічным актывам

12 студзеня 2018 года ў 10.00 у малой актавай зале райвыканкама адбудзецца нарада з ідэалагічным актывам раёна.

ПАРАДАК ДНЯ:

  1. Аб выніках работы ідэалагічнага актыву за 2017 год.
  2. Планы і задачы на 2018 год.
  3. Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь.

ГРАФІК ПРАВЯДЗЕННЯ ПРАМЫХ ТЭЛЕФОННЫХ ЛІНІЙ У СТУДЗЕНІ 2018Г.

Публікуем графік прамых тэлефонных ліній, якія праводзяцца ў студзені 2018 года Міністрам лясной гаспадаркі і яго намеснікамі ў мэтах выканання падпункта 1.2 пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23.03.2015 № 135.

   Прозвішча, імя, імя па бацьку

Пасада

Дата    правядзення

   Час правядзення

   Нумар   тэлефона

КУЛІК Аляксандр Антонавіч,Першы намеснік Міністра

06.01.2018

20.01.2018

900–1200

200 46 05

ДЗЯМ’ЯНІК Леанід Юр’евіч,намеснік Міністра

13.01.2018

27.01.2018

900–1200

200 46 09