Абласны семінар

26 студзеня 2018 года на базе ДЛГУ «Лунінецкі лясгас» адбыўся абласны семінар на тэму «Выкананне праграмы будаўніцтва і рэканструкцыі адміністрацыйных будынкаў, гаражоў за 2017 год і задачах на 2018 год». У семінары прынялі ўдзел генеральны дырэктар Брэсцкага ДВЛГА Пракопаў А.I., нам.генеральнага дырэктара па ідэалагічнай працы Тыцык А.М., дырэктары лясгасаў і іншыя прадстаўнікі ДВЛГА.

У ходзе правядзення семінара наведалі Лобчанскае лясніцтва, Багданаўскае лясніцтва, Навасёлкаўскае лясніцтва, а таксама да семінара прымеркавалі адкрыццё новага адміністрацыйнага будынка Бастынскае лясніцтва. Права для адкрыцця было прадастаўлена старшыні Лунінецкага раённага выканаўчага камітэта Пачко А.М., генеральнаму дырэктару Брэсцкага ДВЛГА Пракопаву А.І., дырэктару лясгаса Торчык В.І.

Добавить комментарий